Фольклор

Дуб-энергетык

Яшчэ са старажытнасці вядома, што дуб – самы магутны донар з усіх дрэў. Нашы продкі лічылі яго дрэвам жыцця, сілы, даўгалецця. Яны заўважалі, што ён дапамагае тым, хто пакутуе ад беспрычыннай стомленнасці, унутранай апатыі. Дуб – моцнае, але суровае дрэва – не прымае ныцікаў, не церпіць людзей, якія страцілі надзею на лепшае, адчаяліся.

Талісман з дуба выкарыстоўваецца ў тых выпадках, калі вы хочаце, каб вас павысілі па службовай лесвіцы, ці хочаце знайсці кантакт з начальствам.
Дубовыя галінкі выкарыстоўвалі ў якасці абярэга, утыкаючы іх у вокны і дзверы дамоў перад купальскай ноччу.
Пад свяшчэннымі дубамі ў славян адбываліся ўсе важнейшыя падзеі: сходы, суды, вясельныя абрады.
У народнай медыцыне шырока прымяняецца кара дуба, як вяжучы сродак. У адвары дубовай кары купаюць немаўлят. У лазні карыстаюцца дубовымі венікамі.
Пры гіпертаніі карысна ўдыхаць пах дубовых лісцяў. Дубовыя галінкі можна пакласці побач з падушкай, ці падвесіць над ложкам, але так, каб на іх не падала сонечнае святло.

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Log in

create an account
Шаблоны joomla 3